*Вялебны Апанас Афонскі

*Вялебны Апанас Афонскі нарадзіўся каля 925-930 гадоў у Трапезундзе, а памёр каля 1002 на Афоне. Быў настаўнікам у Канстантынопалі, потым пайшоў у манастыр Кімінас у Віфініі. Каб пазьбегнуць выбару яго на ігумена перасяліўся на Афон.Дзе з дапамогай аднаго з войсковых начальнікаў бкудаваў Вялікую Лаўру і галоўную царкву ў гонар Маці Божай. Распачаў аднову жыцтця манаскага на Афоне, увёў правілы супольнага жыцьця, заснаваныя на уставе сьв. Тэадора Студыта.