Мучанік Гіяцынт

Мучанік Гіяцынт быў служкай пакаёвым у рымскага імператара Траяна. Аднаго разу, калі Траян сьвяткаваў паганскае сьвята, і, адпаведна еў ахвярнае мяса. Сьв. Гіяцынт маліўся ў сваім пакойчыку. Гэта пабачыў іншы служка і данёс імператару. Узлаваны імператар загадаў прывесьці Гіяцынта і запрапанаваў яму з’есьці мяса. Ён адмовіўся і вызнаў сябе хрысьціянінам. На загад імператара быў зьбіты, увязнены і мучаны голадам і смагай, аж да той пары, калі не згодзецца зьесьці ахвярнага мяса. На трыццаць восьмы дзень адзін з вартавых, які прынёс яму мяса пабачыў як анёлы надзяваюць на сьвятога белы хітон, а на галаву яму вянец. Калі прыйшлі каты, каб працягваць катаваньні сьвяты быў ужо мёртвы. Ягоныя мошчы былі перанесеныя пазьней да Кесарыі.