Сьвятыя бескарысьлівыя лекары Кузьма і Дзям'ян

Былі роднымі братамі, паходзілі з Арабіі. Паводле прафесіі былі лекарамі. Падчас сваёй лекарскай службы не бралі заплаты з бедных. Былі замучаны і пакараны сьмерцю за адмову адрачыся ад Хрыста. Верагодным годам іхняй сьмерці ўважаецца 303.