Сёньня сьвяткуецца дзень успаміну сьвятых слаўных і усехвальных вярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.
Сьвяты Пётр быў першым вярхоўным апосталам , пра якога сам Госпад сказаў “Ты камень і на гэтым камяні збудую Сваю Царкву”. Сьвяты Пётр памёр у Рыме, паводле даўняга пераданьня быў распяты на крыжы уніз галавою. Сьвяты Павел “апостал народаў” быў тым, хто прычыніўся да ўзросту і развіцьця Рымскае Царквы. Быў амаль у той самы перыяд, што і апостал Пётр засечаны мечам у Рыме. Абодва гэтыя найбольш шанаваныя апосталы сталіся тымі, хто ўгрунтаваў у веры рымскую Царкву, якой поводле волі Божай наканавана спаўняць важную ролю ў жыцьці Царквы Хрыстовай. Наступнікам сьвятога Пятра на пасадзе галавы супольнасьці рымскіх хрысьціянаў і Царквы быў сьв. Лін.