Сьвятамучанік Мікалай Чарнэцкі

Сёньня згадваем памяць сьвятамучаніка Мікалая Чарнэцкага, апекуна Цэнтральна-Заходняга дэканата Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Ён праславіўся пабожным жыцьцём, незвычайнай сьціпласьцю і руплівасьцю у апостальскай працы, асабліва для ўз’яднаньня цэркваў. Быў прызначаны ў 1926 годзе апостальскім візітатарам каталікоў усходняга абраду на Валыні, Палесьсі і Падляшшы. З 9 кастрычніка 1939 па 9 верасьня 1940 выконваў абавязкі апостальскага экзарха для беларусаў-католікаў усходняга абраду. У 1945 годзе быў арыштаванысавецкімі ўладамі. Безнадзейна хворы выйшаў на волю толькі ў 1956 годзе. Ягоная сьмерць наступставам знаходжаньня ў лагерах. Быў уважаны за сьвятога ўжо пад канец свайго жыцьця. Разам з ім сёньня ўшаноўваем і іншых 24-х уніяцкіх новамучанікаў. Якія пацярпелі ад таталітарных рэжымаў пачатку ХХ стагодзьдзя. Сёньня шануецца Ікона Маці Божай Нястомнай Дапамогі, апякункі другой ад пачатку адраджэньня Уніі на Беларусі парафіі ў Менску.