Вялебная мучаніца Хаўроньня жыла на пераломе ІІІ-ІV стагодзьдзяў. Была вядомая з сваёй прыроднай красы цела і красы духа. Вяла манаскае жыцьцё ў Месапатаміі. Падчас панаваньня імператара Дыяклецыяна (284-305) у Месапамію быў высланы адмысловы атрад салдатаў з заданьнем вынішчаць хрысьціянаў. Калі жаўнеры наблізіліся нда манастыра дзе жыла Хаўроньня амаль усе яго насельніцы схаваліся засталося толькі трох. Сярод іх была і хворая тады Хаўроньня. За прынясеньне ахвяры паганскім бажкам ёй абяцалі розныя нагароды і выгаднае замужжа, яна адмовілася. Вытрывала яна таксама і цялесныя пакуты, якія пасьледавалі за адмовай ахвярапрынашэньня. Каты адсеклі ёй рукі і ногі і уканцы катаваньня -- галаву.