Прарок Ян

Прарок прадвесьнік Хрыстовы Ян быў сынам Захарыя і Альжбэты сваякоў Ісуса Хрыста. Быў старэйшы ад нашага Госпада на паўгады. Пакліканы Госпадам, Ян пэўны час жыў на пустэльні. А потым пачаў абвяшчаць хуткі надыход Валадарства Божага. Заклікаў ізраільскі народ да пакаяньня і навернення да Бога. Над тымі людзьмі, што выказвалі жаданьне навярнуцца чыніў пакутны абрад абмываньня вадой (хрост, які тады яшчэ не меў характар Тайны). Быў забіты на жаданьне Ірадыяды жонкі цара Ірада, бо сьвяты Ян выкрываў іх неправеднае шлюб.