Сёньня памяць мучаніцы Агрыпіны. Яна не выйшла замуж, хочачы усё сваё жыцьцё прысьвяціць Хрысту. Падчас перасьледу хрысьціянаў, які адбыўся за часоў імператара Валерыяна, яна перад судом мужна вызнала сваю веру ў Хрыста. Памерла ад жахлівых катаваньняў. Каля патаемна пахаванага яе цела дбываліся пазьней цуды.