Сьвятамучанік Яўсей, біскуп Самасацкі

Сьвятамучанік Яўсей, біскуп Самасацкі стаў у 361 годзе біскупам Самасаты над Еўфратам. Уся ягоная дзейнасьць была накіраваная на барацьбу за прававер’е супраць арыянскай гарэзіі. Супрацоўнічаў са сьвятыміабаронцамі веры сьв. Васілём Вялікім і сьв. Рыгорам Назіянскім. Прычыніўся да выбарц сьв. Мялеція на патрыярха Канстантынопальскага. Быў сасланы да Тракіі. Пасьля чаго вярнуўся на біскупскі пасад. Падчас падарожжа да Сірыі, у час якога стараўся пра прызначэньне прваверных біскупаў на пасады, баў забіты ад удара каменем па галаве ад адной арыянкі.