Мучанік Юльян Тарсійскі

Мучанік Юльян Тарсійскі быў адной з першых ахвяраў перасьледу хрысьціянаў за часоў Дыяклецыяна (284-305). Ягоным бацькам быў сенатар, паганец, а маці хрысьціянка. Пасьля сьмерці бацькі пераехалі з маці да Тарсу, дзе Юльян прыняў Хрост. У 18 гадоў быў арыштаваны за тое, што быў хрысьціянінам. Яго катавалі, кідалі да дзікіх зьвяроў, перавазілі з месца на месца па ўсёй Кілікіі. Усюль за ім ішла яго маці. Адзін раз яе ўпусьцілі да яго, каб пераканала яго адрачыся ад Хрыста. Цягам трох дзён яна ўзмацняла ягоную веру, а пасьля выхаду з цямніцы абвясьціла, што таксама ёсьць хрысьціянкай. За гэта ёй адсеклі стопы і яна памерла ад ранаў. А Юльяна зашылі ў мех са зьмеямі і каменьнем і ўкінулі ў мора. Праз некаторы час мех быў вылаўлены ў Александрыі нейкай хрысьціянкай і цела мучаніка было пабожна пахаванае. Праз некаторы час яго паренесьлі ў Антыяхію. Сьв. Ян Залатавусны ўшанаваў памяць мучаніка выдатнай прамовай.