Святамучанік Мятод, біскуп Патарскі

Быў біскупам Алімпійскім і Патарскім ў Лікіі. Пасьля быў перанесены ў Тыр (Фенікія). Вёў інтэлектуальныя змаганьні з паганскімі філосафамі і памылкамі Арыгена. Пакінуў пасьля сябе творы ў форме дыялогаў. Быў таксама аўтарам каментароў да Сьвятога Пісьма. Пагане засяклі яго мечам за імператара Максіміна каля 311/312 году.