Быў сваяком апостала Якуба і, адпаведна, сваяком нашага Госпада Ісуса Хрыста. Уважаецца за першага апостала Сірыі. Паводле паданьня, яго выслалі апосталы, на просьбу цара з Эдэссы Агара, каб яго ацаліць. Аўтар аднаго з пасланьняў, адрасаваных да юдэя-хрысьціянаў у дыяспары. Паводле розных дадзеных паёр або як мучанік каля Бейрута, або сваёй сьмерцю ў Эдэсе.