Мучанік Лявонці

Мучанік Лявонці пацярпеў за веру ў Трыпалі (Ліван) ў часы Веспасіяна (69-79). Пра яго было данесена да губернатара Фенікіі Адрыяна, што ёсьць хрысьціянінам. Ён выслаў трыбуна Іпація і двух жаўнераў адзін з іх называўся Тэадул, каб арыштаваць Лявонція. Але Іпаці і Тэадул паверылі у Хрыста і прынялі хрост. Адрыян загадаў пасьля шматлікіх катаваньняў засячы іх мечам. А Лявонцій памёр яшчэ ў часе катаваньняў.