Сьв. Ціхан Аматунскі, цудатворца

Жыў ў часы імператара Тэадозія (408-450). Ягоныя бацькі далі яму хрысьціянскае выхаваньне і навучілі чытаць сьвятыя кнігі. Традыцыя перадае, як аднойчы Ціхан, яшчэ дзіцем, развозіў хлеб, выпечаны на бацькавай пекарні, і раздаваў яго бедным задарма. Бацька разгневаўся, але Ціхан адказаў, што той, хто дае Богу, той атрымае стакроць больш. Паглядзеўшы ў клеці, бацька пабачыў, што яшчэ ўчора пустая, яна стаяла паўнюткая. Ад таго часу ён больш не бараніў хлопцу раздаваць хлеб бедным. Калі падрос, біскуп Аматунту прызначыў яго дыяканам, а пасьля ягонай сьмерці сьв. Епіфані, біскуп Кіпра паставіў Ціхана на біскупа Аматунту. Ён шмат паган навярнуў да Хрыста, разбураў паганскія сьвятыні. Памёр у 425 годзе у супакоі, зрабіўшы шмат цудаў яшчэ падчас свайго жыцьця.