Мучаніца Акуліна

Мучаніца Акуліна паходзіла з Біблос, у былой Фінікіі. У веку 12 гадоў была абвінавачана ў тым, што сваім таварышкам апавядала пра Хрыста і намаўляла на шанаваць паганскіх бажкоў. Была жорстка мучаная, але не адраклася ад Хрыста. Памерла пачуўшы голас, які клікаў яе да неба.

Сьв. Трыфіль, біскуп Леўкіі Кіпрскай

Сьв. Трыфіль, біскуп Леўкіі Кіпрскай, перад тым як стацца распаўсюднікам хрысьціянства вучыў права у слынна вучэльні ў Бейруце. Потым выбраў сабе за настаўніка сьв. Спірыдона. Як біскуп браў удзел у нарадах Сардыйскага сабору ў 343 года. Увадаўся на найлепшага аратара свайго часу.