Апосталы Баўтрамей і Барнаба

Апостал Барталамей шмат кім з экзэгетаў атаясамліваецца з Нафанаілам, пакліканьне каторага апісвае евангеліст Ян (Ян 1.45-49). Місійную дзейнасьць праводзіў, паводле паданьня, у індыі, дзе і памер. Рэліквіі сьв. Апостала спачываюць на Тыбравым востраве ў Рыме.
Апостал Барнаба знаны ў першапачатковай царкве з-за зваёй харытатыўнай дзейнасьці. Прадстаўляў у Ерусаліме апосталам Паўла, пасьля ягонага наверненьня.. Быў таварышам Паўла ў ягоных місійных падарожжах. Удзельнічаў у першым апостальскім саборы ў Ерусаліме. Памёр укаменаваны на Кіпры.