Сёньня сьвятога Кірыла, архібіскупа Александрыйскага. Ён нарадзіўся у другой палове IV стагодзьдзя ў Егіпце, памёр 27 чэрв5еня 444 года у Александрыі. Вучыўся ў Александрыі, а пасьля прабываў у манахаў-пустэльнікаў. На ягоную аобу вялікі ўплыў зрабіў патрыярх Александрыйскі Тэафіл, ягоны дзядзька. Сьвяты Кірыл палемізаваў з Несторыям, патрыярхам Канстантынопальскім, зпаклікаючы яго прыняць навуку пра две прыроды (Божую і чалавечую) і адну асобу ў Хрысьце. Па даручэньні папы рымскага Цэлестына І (422-431) старшынаваў на Эфезкім саборы, які ўрачыста адкрыў у 431. Спрычыніўся да прыняцьця на тым саборы дагмата пра Божае мацярынства Дзевы Марыі.