Вялікамучанік Тодар Страцілат

Сёньня сьвяткуецца перанясеньне мошчаў вялікамучаніка Тодара Тырона з Амазіі да Эўхаіты. Сьвяты Тодар Тырон быў легіянерам у войску імператара Максіміяна (305). Як хрысьціянін адмовіўся складаць ахвяру рымскім бажкам. Трыбун даў яму час, каб перадумаць, але для пацьверджаньня свае пазіцыі ён падпаліў у Амазіі вядомую сьвятыню Кібелы – Маці багоў. Быў арыштаваны і падданы мукам. Памёр, спалены жыўцом. Належаў да кагорты “тыронаў” г. зн. маладых рэкрутаў. У ІХ стаггодзьдзі гімнографы сталі называць яго “страцілатам” – зьверхнікам войска за яго адвагу і выбітную мужнасьць падчас вызнаваньня Хрыста.