Сьвятамучанік Даратэй, біскуп Тырскі

Сьвяты Даратэй быў біскупам Тыру, вызначаўся вялікімі ведамі, ведаў латынь. У 107-гадовым узросьце быў пакараны смерцю ў 362 годзе ў часы цэзара Юльяна Адступніка (355-363) у Тракіі, ці, паводле іншых зьвестак, у Эдэсе ў Месапатаміі.