Сьвяты Мітрафан, патрыярх Канстантынопальскі

Сьвяты Мітрафан быў біскупам Бізантыі каля 306 году і памёр 4 чэрвеня 314 году. Паводле зьвестак іншых гісторыкаў, ён быў біскупам Бізантыі ў 320 годзе і меўся быць прадстаўніком на І Сусьветным Нікейскім Саборы (325), аднак сталы ўзрост не дазволіў яму браць удзел у Саборы. Цэзар Канстантын прасіў айцоў Сабору надаць Мітрафану тытул патрыярха і, пачынаючы ад яго, біскупы Канстантынопаля пачалі насіць гэты тытул.