Вялебны Ісак, ігумен Далмацкі

Сьвяты Ісак ад маладосьці ўзяў на сябе Крыж Госпада і жыў як пустэльнік у пячоры каля Канстантынопаля. У тыя часы акурат распаўсюдзілася гэрэзія арянаў,якія перасьледавалі праваслаўных хрысьціянаў, зачынялі і зьнішчалі іх храмы. А цэзар Валенс (364-378), арыянін, рушыў з войскам з сталіцы, каб прагнаць готаў, якія жылі над Дунаем, і пайшоў на Канстантынопаль. Насустрач яму выбег сьв. Ісак і паабяцаў яму, што той пераможа готаў, калі адчыніць святыні, у адваротным выпадку загіне сам і ўсё ягонае войска. Тройчы паўтарыў ён сваё прароцтва. Але цэзар не пачуў яго, пайшоў на бойку, і быў спалены жывым у стадоле, у якой схаваўся ад готаў. Калі ж вестка пра паразу Валенса дайшла да сталіцы, сьв. Ісака атачылі вялікай пашанай як прарока. Ён збудаваў у Канстантынопалі ў 381 годзе манастыр; гэта быў увогуле першы манастыр на тых землях. Мудра кіраваў супольнасьцю, а за правіла манаскага жыцьця даў ім уласны прыклад. Памёр у 406 годзе, пакінуўшы пасьля сябе наступнікам патрыцыя Датмата гл 3 жніўня), ад якога паходзіць назва манастыра. Памяць сьв. Ісака разам з Далматам і ягоным сынам сьвяткуецца яшчэ раз 3 жніўня.