Вялебная мучаніца Тэадосія, дзева

Сьвятая Тэадосія нарадзілася ў Тырсе і памерла мучаніцкай сьмерцю ў 307 годзе. Сёньня згадваецца перанясеньне ёйных мошчаў у Канстантынопаль, а потым у Венецыю. Аднойчы яна сустрэла закутых у кайданы хрысьціянаў, якім пагражала сьмерць; у прысунасьці суддзяў яна наблізілася да іх і прасіла, каб памяталі пра яе, калі стануць перад Госпадам. У тую ж хвіліну яе схапілі, і цэзар змушаў яе пакланіцца паганскім бажкам, але яна была непахіснай. Тады пасьля многіх пакутаў яе кінулі ў мора і так яна загінула ў дзень Уваскрасеньня нашага Госпада.