Вялебны Мікіта, біскуп Халкідонскі, вызнаўца

Вялебны Мікіта, біскуп Халкедону, жыў у другой палове VIII стаг. Вызначаўся справамі міласэрнасьці, дапамагаў бедным, у сваім доме прымаў падарожных, клапаціўся пра ўдоваў і сіротаў, заступаўся за пакрыўджаных. У часы панаваньня цэзара Льва Армяніна (813-820) змагаўся з іконаборствам. Пацярпеў шмат пакутаў ад цэзара і ягоных паплечнікаў, і нарэшце быў высланы на выгнаньне. Памёр на пачатку ІХ стаг.