Сьвятамучанік Тэрапонт, біскуп Сардыйскі

Сьвяты Тэрапонт, біскуп Сардыі ў Лідзіі, пацярпеў мучаніцтва ў часы цэзара Дыяклетыяна (284-305). Абвяшчаў Хрыста грэкам, заўсёды адкрыта вызнаючы сваё пакліканьне да прапаведваньня Хрыста. Нягледзячы на цярпеньні, голад і ўвязьненьне, быў непахісны ў веры.