Вялебны Сямён Дзіўнагорца

Вялебны Сямён быў сынам Яна з Эдэсу і Марты (памяць 4 ліпеня) з Антыёхіі Сірыйскай, дзе ён і нарадзіўся. Яшчэ юнаком пакінуў сьвет і пад апекай старца Яна жыў на гары шэсьць гадоў, а потым 10 гадоў на слупе, які знаходзіўся на тэрыторыі манастыра. Жадаючы яшчэ большай самотнасьці, перайшоў на Дзіўную Гару, дзе дзесяць гадоў жыў на скале, пасьля яшчэ 45 гадоў на слупе. Агульна ён пражыў 85 гадоў і памёр у 596 годзе.