Мучанікі Талалей Ліванскі, Аляксандр і Астэрый

Сьвяты Талалей пацярпеў мучаніцтва ў Кілікіі ў часы цэзара Нумерыяна (282-284) у 284 годзе. Ён паходзіў з Лібану, быў лекарам. Адмовіўшыся пакланіцца паганскім бажкам стаў перад прэфэктам Тэадорам, які загадаў яго прыбіць да дрэва. Каты ягоныя, Аляксандр і Астэрый, бачачы ягоную непахіснасьць, самі навярнуліся да Хрыста, за што былі забітыя мячом. Талалея ж кінулі ў мора, але ён выйшаў з вады ў белай тозе. Тады яго кінулі на пажыву драпежнікам, але і тыя яго не кранулі. Урэшце сьв. Талалей быў забіты мячом.