Мучанік Тэадот Анкірскі; мучанікі Пётр, Дзяніс; сьвв. 7 дзеваў

Сьвяты Тэадот і 7 мучаніцаў жылі ў другой палове ІІІ стаг. у Анкіры ў Галатыі і пацярпелі мучаніцтва на пачатку IV стаг.
Мучанікі ж Пётр, Дзяніс, Андрэй, Павал і інш. верагодна пацярпелі ў Скітыі каля 249/51 г. Сьвяты Тэадот быў жанаты, меў прытулак, даваў міласьціну, быў вельмі руплівым хрысьціянінам. Калі войскі Дыяклетыяна зьнішчылі сьвятыню ў Анкіры, ён зафундаваў яе адбудову. Быў забіты за тое, што пахаваў целы вышэй згаданых мучаніцаў.