Апостал Андронік і сьвятая Юнія

Імёны сьвв. Андроніка і Юніі вядомыя нам з Ліста сьв. апостала Паўла да Рымлянаў (16.7), дзе ён кажа: “Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста”. Андронік быў біскупам Паноніі, але распаўсюджваў сваю дзейнасьць і на суседнія мясцовасьці.