Вялебны Тодар Пасьвячаны, вучнь вялебнага Пахома Вялікага

Сьвяты Тодар быў вучнем і спадарожнікам вял. Пахома на дарозе да дасканаласьці. Ва ўзросьце 14 гадоў таемна ад бацькоў уцёк у манастыр на беразе Ніла, там яго прыняў вял. Пахом, якому Бог адкрыў сваю волю адносна Тодара. Хлопець вельмі любіў вывучаць Сьвятое Пісьмо, жыў у паслухмянасьці. Бачачы такую ягоную мудрасьць і цнатлівасьць вял. Пахом даручыў яму прамовіць навучаньне для супольнасьці на падставе Бібліі. Некаторыя ж выйшлі пакрыўджанымі, што такі малады хлопец іх навучае. Сьвяты Пахом на гэта ім адказаў: ”Вы не Тодара адкінулі, а Слова Божае, і пакінуў вас Дух Сьвяты”. Сьвяты Тодар мае імя “Пасьвячаны”, бо ён першы з супольнасьці атрымаў сьвятарскія сьвячаньні. Памёр у глыбокай старасьці ў 368 годзе.