Мучанік Сідар

Сьвяты Сідар паходзіў з Александрыі і пацярпеў мучаніцтва ў часы цэзара Дэцыя каля 250 году. Ён быў выдатным жаўнерам у войску Нумерыяна. Калі ж жаўнеры высадзіліся на высьпе Хіос, цэнтурыён абвінаваціў Сідара, што той не пакланяецца паганскім бажкам. Сьвяты ж адважна вызнаў сваю веру. Бачачы ягоную непахіснасьць цэнтурыён загадаў яго забіць мячом. Такім чынам мужны Жаўнер атрымаў карону пакутніка.