Мучаніца Глікерыя

Сьвятая Глікерыя пацярпела мучаніцтва ў Тракіі у часы цэзара Антаніна (138-161). Аднойчы прэфэкт гораду загадаў складаць ахвяры паганскім бажкам. Сьвятая ж намалявала сабе на ілбе знак Крыжа і так стала перад прэфэктам. Ён жа намаўляў яе пакланіцца балванам, а сьв. Глікерыя прыйшла ў храм Зеўсапаказала ўсім Крыж і пачала маліцца да Хрыста. У той калі яна малілася, зруйнаваліся усе пасады паганаскіх багоў. У тую ж хвіліну пасьля катаваньняў яе аддалі на пажыву дзікім зьвяром. Яна малілася, каб Хрыстос забраў яе да Сябе, і толькі адзін драпежнік лёгка дакрануўся да яе, і яна без ранаў аддала Богу душу.