Сьвяты Эпіфан, біскуп Кіпрскі

Сьвяты Эпіфаній, біскуп Кіпру, нарадзіўся каля 315 году ў Палестыне, памёр 12 траўня 403 году, пісьменьнік, доктар Царквы. Бацькі ягоныя былі, верагодна, хрысьціянамі жыдоўскага паходжаньня. У маладосьці ён вывучыў грэцкую, сірыйскую, габрэйскую, копцкую, трошкі лацінскую мовы. Аднак назаўсёды застаўся праціўнікам элінскай культуры. Побыт у Ягіпце ў тамтэйшых манахаў выхаваў у ім суворасьць, схільнасьць да аскезы і бескампраміснасьць у справах веры. Недалёка ад сваёй радзімы сьв. Эпіфаній заснаваў манастыр, якім кіраваў на працягу 30 гадоў. Выраны мітрапалітам Канстанцы на Кіпры, і надалей застаўся ў манаскай вопратцы, захоўваючы аскетычны спосаб жыцьця. Стаўся вядомым як аскет, харызматык і непахісны абаронца праўдаў веры, што, паводле сьв. Ераніма, зрабіла яго недатыкальным у часы арыянскіх перасьледаваньняў за цэзара Валенса.

Герман, патрыярх Канстантынопальскі

Сьвяты Герман І нарадзіўся ў Канстантынопалі каля 634 году, памёр у 733 г., быў патрыярхам Канстантынопаля, багасловам. У 668 годзе быў далучаны да духоўнага стану ў царкве Сьвятой Сафіі, належаў да арганізатараў ІІІ Сусьветнага Сабору ў Канстантынопалі (681). Усё сваё жыцьцё быў руплівым абаронцам праўдаў веры перад гэрэзіямі, за што быў шматразова перасьледаваны. Вядомыя ягоныя творы ў абарону шанаваньня іконаў, а таксама шэраг казаньняў, прысьвечаных Багародзіцы.