+ Сьвятыя роўнаапостальныя Кірыла і Мятод, настаўнікі славянскія

Браты Кірыл і Мятод, грэкі з Тэсалонікі, ведалі мову славянаў, што жылі ў Македоніі. У 863 годзе цэзар Міхал VIII (842-867) адправіў іх на Маравію, каб там абвяшчалі Евангельле. Каб спрасьціць сабе місійную працу, Кірыл склаў славянскую альфабэтку, так зв. глаголіцу, і пераклаў на славянскую мову частку Сьвятога Пісьма і літургічныя кнігі. Гэта зрабіла літургію больш зразумелай для людзей, якія толькі што навярнуліся. Аднак такі метад душпастырскай працы здабыў сабе праціўнікаў, якія абвінавацілі братоў перад Апостальскай Сталіцай у парушэньні тагачаснай традыцыі місійнай працы Заходняй Царквы. Папа Адрыян (792-867), пазнаёміўшыся бліжэй з працай Кірыла і Мятода, падтрымаў іх і надаў абодвум годнасьць біскупаў. Сьвяты Кірыл застаўся ў Рыме і памёр у 869 годзе, а сьв. Мятод вярнуўся на Маравію і працаваў сярод мараваў, чэхаў, венграў і балгараў. Памёр у Велеградзе ў красавіку 885 году.