Сьвятая і слаўная мучаніца Ірына

Сьвятая Ірына зьвязана з Тракіяй ці Македоніяй. Яе ахрысьціў сьв. Цімафей, вучань сьв. ап. Паўла. Ірына была вельмі актыўнай хрысьціянкай, вялікім апосталам. Дзякуючы яе прапаведваньню да хрысьціянства прыйшло 9000 паганаў. Загінула мучаніцкай сьмерцю на мяжы І-ІІ стаг. Цэзар Юстыніян загадаў збудаваць у яе гонар базыліку.