Сьвятая мучаніца Пелагея Тарсійская

Сьвятая Пелагея пацярпела мучаніцтва ў Тарсе (Малая Азія) у часы цэзара Дыяклетыяна (284-305) у пачатку IV стаг. Пачуўшы пра хрысьціянскую веру вельмі захацела яе пазнаць, бачыла ў сьне, як біскуп яе ахрысьціў. Назаўтра ж, калі маці дазволіла ёй наведаць сваю старую няньку, пайшла проста да біскупа, які папярэджаны Богам, прыняў яе і ахрысьціў. А Дыяклетыян хацеў, ведаючы яе незвычайную прыгажосьць, выдаць яе за свайго сына замуж. Даведаўшыся ж, што яна хрысьціянка, загадаў Пелагеі адрачыся Хрыста, але яна адмовілася. У тую ж хвіліну загадаў яе за гэта спаліць.