Сьвяты Апанас Вялікі, біскуп Александрыйскі

Сьвяты Апанас, біскуп і доктар Царквы, нарадзіўся ў Александрыі ў Ягіпце. Стаўся вядомым дзякуючы сваім працам “Супраць паганаў” і “Пра ўцелаўленьне Слова”, яшчэ большую славу здабыў, калі ад імя свайго біскупа ўзяў удзел у Нікейскім Саборы (325). Праз тры гады быў прызначаны біскупам Александрыі. Намоўлены ягонымі ворагамі, цэзар Канстантын (306-337) адправіў яго ў 335 годзе на выгнаньне, з якога сьв. Апанас вярнуўся пасьля сьмерці цэзара. Але неўзабаве быў вымушаны зноў пакінуць Алесандрыю. На гэты раз ён перабываў у Рыме. У 345 годзе цэзар Канстанцый (337-361) згадзіўся на ягонае вяртаньне. Настаў дзесяцігоддзе ўяўнага супакою, падчас якога між іншым сьв. Апанас клапаціўся пра пашырэньне хрысьціянства ў Эфіопіі і Арабіі. На працягу свайго жыцьця яшчэ шмат разоў быў у выгнаньні. Шмат часу прысьвяціў літаратурнай дзейнасьці. Памёр уначы з 2 на 3 траўня 373 году. Пасьля сябе сьвяты пакінуў глыбокія творы па хрысталогіі і пра Сьвятую Тройцу.