+ Сьвяты апостал Якуб, брат Яна Багаслова

Новы Запавет згадвае трох Якубаў: першы – Якуб, сын Зэбэдэя і Саламеі. Яго называюць Якубам Старэйшым. Гэта брат апостала і евангеліста Яна, разам з якім ён быў пакліканы да супольнасьці 12 апосталаў. Абодва яны атрымалі ад Хрыста імя Ваанэргес, што значыць “сыны грому”; разам з апосталам Пятром належалі да найбольш давераных вучняў Ісуса і былі сьведкамі ўваскрасеньня дачкі Яіра, перамяненьня Ісуса і Яго пакутаў. У 42 годзе ён быў замучаны на загад цар Ірада Агрыпы І (Дз 12.2). Гэта другі мучанік пасьля сьв. дыякана Сьцяпана. У Еўропе шануецца як апякун падарожных.
Другі – Якуб Апостал, сын Алфея, якога звычайна атаясамліваюць з Якубам, “братам Гасподнім”, кажучы біблійнай мовай, і братам Юды Тадэя; у Евангельлях згадваецца пра прысутнасьць ягонай маці Марыі каля Крыжам Хрыста Госпада. Пра вядома толькі, што належаў да 12 апосталаў і быў братам сьвятога Мацьвея. Ягоная памяць згадваецца 9 кастрычніка.
Трэці – Якуб, брат Гасподні, з 70-ці апосталаў, і адначасова першы біскуп Ерусаліму. Верагодна сын Кляопы і Марыі, адзін чатырох “братоў”, блізкіх сваякоў Ісуса; у Евангельлі ад Марка (15.40) згадваецца з імем “Меншы”. Адыграў вялікую ролю на так зв. Ерусалімскім саборы (Дз 15.13). ягоную памяць згадваем 23 кастрычніка.