9-ць мучанікаў Кізіцкіх

Горад Кізік ляжыць над Мармуровым морам (у Фрыгіі ў паўночнай частцы Малай Азіі) і хрысьціянства існавала тут ад часоў сьв. Апостала Паўла. Пазьней тут распаўсюдзілася паганства. Напрыканцы ІІІ стаг. хрысьціяне, якія там жылі , захацелі ажывіць і ўзмоцніць сваю сваю веру. Гэта былі ўласна сёньняшнія 9 мучанікаў. Яны паходзілі з розных мясцовасьцяў, былі рознага ўзросту: і маладыя, і старыя, належалі да розных сацыяльных слаёў. Яднала ж іх вера ў Хрыста і гарачае жаданьне яе абвяшчаць і распаўсюджваць. Яны сабраліся ў Кізіку, мужна вызнавалі сваю веру, змагаліся з паганамі. За гэта ўсе дзевяцёра былі схоплены і пасьля доўгіх пакутаў забітыя. Сталася гэта каля 322-323 году. Іхнія целы былі пахаваныя недалёка ад Кізіка. Калі ж Усходняй часткай цэзарства пачаў кіраваць Канстантын Вялікі (306-337), целы сьвятых мучанікаў былі перанесены ў царкву, збудаваную пад іх імем.

Вялебны Мемнан, цудатворца

Вялебны Мемнан ад маладосьці вёў аскетычнае жыцьцё ў ягіпецкай пустэлі. Дзякуючы сваёй аскезе дасягнуў перамогі духа над целам. Калі ж стаўся, ігуменам мудра кіраваў сваёй супольнасьцю. Па ягоных малітвах у пустэлі зьявілася крыніца, зьнікла саранча, якая пагражала зьнішчыць статак.