Сьвятамучанік Сымон, біскуп Ерусалімскі, сваяк Госпада

Сьвяты мучанік Сымон быў сваяком Гасподнім, сынам Кляопы (брата сьв. Язэпа), званага таксама Алфеем, аднаго з 70 апосталаў. У 62 годзе, пасьля мучаніцкай сьмерці сьв. Якуба, стаў другім біскупам Ерусаліму. Быў укрыжаваны, як нашчадак Давіда (рымляне зьнішчалі ўсіх нашчадкаў Давідавых) і хрысьціянін, у часы цэзара Траяна (98-117), у 107 годзе, будучы ўжо вельмі старым.