Сьвятамучанік Васіль, біскуп Амасійскі

Сьвяты Васіль, біскуп Амасіі, жыў на пачатку IV стаг. Удзельнічаў у памесных саборах у Анкіры і Неакесарыі ў 314 годзе, падчас якіх старанна супрацьстаяў арыянам. У той час ўсходняй часткай цэзарства кіраваў Лукіній (312-324), зяць сьв. Канстантына Вялікага (памяць 21 траўня). Хоць ён і падпісаў Міланскі эдыкт (313), у душы ўсё ж заставаўся паганцам і перасьледаваў хрысьціянаў. Уласна ў часы гэтага цэзара верагодна загінуў мучаніцкай сьмерцю ў Нікамедыі сьв. Васіль каля 322 году.