Мучанік Сава Страцілат

Мучанік Сава паходзіў з готаў. Ад маленства быў хрысьціянінам, захоўваў прыказаньні, дапамагаў бедным, адведваў увязьненых хрысьціянаў. Атрымаў дар ад Госпада чыніць цуды, аздараўляў хворых, выганяў бесаў. Цэзар, даведаўшыся пра гэта, загадаў яму адрачыся ад Хрыста. Але мучанік адмовіўся, сказаўшы, што ніколі не пакіне сваёй веры. Бачачы ягоную вытрываласьць падчас жорсткіх пакутаў яшчэ 70 жаўнераў паверылі ў Хрыста. Усе яны былі забітыя разам з мучанікам Савам у 272 годзе.