Вялікамучанік і цудатворца Юрый Пераможца

Сьвяты Юрый нарадзіўся верагодна ў другой палове ІІІ стаг. у Кападокіі, памёр каля 303 году ў Лідзе ў Палестыне. Існуе некалькі версіяў ягонага жыцьця. Паводле адной з іх ён быў жаўнерам у перскім войску і, адмовіўшыся скласьці ахвяру паганскім багам, быў забіты. Найбольш вядомае паданьне пра тое, як сьвяты Юрый забіў цмока, які патрабаваў ад месьцічаў штодзённай ахвяры – людзей сабе на пажыву. Гэтая перамога над цмокам зьяўляецца сімвалам перамогі Хрыста над цемрай зла.