Сьвяты Тодар з Сікеі

Сьвяты Тодар нарадзіўся ў Галатыі ў часы цэзара Юстына І (518-527). Спачатку жыў як пустэльнік, а здабыўшы сабе супольнікаў, збудаваў манастыр. З-за свайго цнатлівага жыцьця быў выбраны біскупам Анастазіопаля ў Малай Азіі. Праз некалькі гадоў вярнуўся ў манастыр і памёр, поўны цнотаў, 22 красавіка 613 году.