Вялебны Тодар Трыхін

Гэты сьвяты нарадзіўся ў заможнай канстантынопальскій сям’і, жыў у V стаг. У маладосьці патрапіў у манастыр у Тракію. Вёў вельмі аскетычны спосаб жыцьця, маліўся дзень і ноч. Насіў адзеньне з грубай тканіны, а пад ім валасяніцу. Правёўшы так усё жыцьцё, спачыў у Госпадзе.