Вялебны Яна Старапячорніка.

Сьвяты Ян Старапячорнік нарадзіўся ў далёкім краі, магчыма, на Захадзе, каля сярэдзіны VIII стаг. Ад самага дзяцінства прысьвяціў сябе Богу. Пакінуўшы марнасьць гэтага сьвету, радзіму і бацькоў, узяў свой крыж і выправіўся ў невядомую далёкую краіну, а пасьля ў Сьвятую Зямлю. Там ён пасяліўся ў лаўры сьвятога Харытона, вядомай як Старая Лаўра. Пасьля сваіх сьвятарскіх сьвячаньняў рупліва абараняў праваслаўе перад гэрэтыкамі, пісаў літургічныя гімны. Памёр на пачатку ІХ стаг.