Вялебны Ян, вучань сьвятога Рыгора Дэкапаліта

Сьвяты Ян ад дзяцінства пазьбягаў сьвету і гарнуўся да Хрыста. Выправіўшыся да сьвятога Рыгора Дэкапаліта (памяць 20 лістапада), стаўся пад ягоным кіраўніцтвам манахам і ніколі яго не пакідаў, прымаючы ўдзел у ягонай барацьбе і служачы Богу. Ён настолькі вызначаўся паслухмянасьцю, пакорай і руплівасьцю ў справах Божых, што сьвяты Рыгор вельмі цешыўся і праслаўляў за гэта Госпада. Пасьля сьмерці свайго настаўніка сьвяты Ян выправіўся ў зусім незнаёмы край, каб больш дасканала насьледаваць Хрыста, Які пакінуў неба, прыйшоў у невядомую краіну і нарадзіўся на чужой зямлі. Пасьля сьвяты Ян прыйшоў у Сьвятую зямлю і пасяліўся ў лаўры сьвятога Харытона (гл. 28 лістапада), каб цалкам аддацца здабываньню цнотаў. Там, каля 850 году, памёр у сьвятасьці.