Вялебны Сямён Персідзкі

Сьвяты Сямён быў архібіскупам Селеўкіі ў Персіі ў часы караля Сапора ІІ (310-381). Памёр мучаніцкай сьмерцю ў Вялікую Пятніцу 341 году разам з двума сьвятарамі. У Персіі хрысьціянства, якое прышло сюды 150 гадоў таму, не толькі атрымала афіцыйнай падтрымкі, але наадварот пацярпела сур’ёзны перасьлед, падчас якога загінула больш за 16 тысяч мучанікаў.

Вялебны Акакій, біскуп Мелітынскі

Сьвяты Акакій абвяшчаў Добрую вестку ў часы Дэцыя (249-251) у Мелітэні (Арменія). Консул Марцыян схапіў яго і пытаў пра навуку, якую той абвяшчаў. Акакій выклаў яму ўсю іканомію збаўленьня і адкінуў паганскія байкі. Марцыян напісаў пра гэта цэзару Дэцыю і пераслаў пратакол допыту Акакія, у якім запісана была размова консула са сьвятым. Там гаварылася пра боства Хрыста, Хэрувімаў і Сэрафімаў, пра шанаваньне ўлады цэзара. Дэцый, прачытаўшы гэта, загадаў адпусьціць Акакія. Рэшту сваіх дзён Акакій пражыў у супакоі, абвяшчаючы Хрыста і пацьвярджаючы яе цудамі. Да канца жыцьця насіў на сваім целе стыгматы Хрыста.
Мучанікі складалі сьведчаньне веры па-рознаму: словам і крывёй. Вельмі часта ўвязьненыя хрысьціяне выкарыстоўвалі судовы працэс, каб абвяшчаць веру, пашыраць праўду, як гэта ўчыніў сьвяты Акакій.

Сьвяты Агапіт, папа Рымскі

Сьвяты Агапіт нарадзіўся ў Рыме, быў сынам рымскага празьбітара Гардыяна, быў абраны Папам 13 траўня 535 году. Бараніў непарушнасьць папскага права пастаўляць і ўсуваць біскупаў, перамог арыянізм (гэрэтыкі сьцьвярджалі, што Хрыстос ня быў Сынам Божым, толькі самым дасканалым стварэньнем), заснаваў універсітэт у Рыме, перадаўшы ў яго сваю багатую бібліятэку. Таксама выказваўся за выбіральнасьць Папы, а не прызначэньне папярэднікам.
У 536 годзе выправіўся ў Візантыю, каб пераканаць Юстыніяна І не нападаць на Італію, каб далучыць яе да цэзарства. Гэтая місія яму не ўдалася, затое ён змог пераканаць цэзара зьняць з пасаду патрыярха Антыма (535-536), які быў прыхільнікам монафізіцтва. Папы кансэкраваў новага патрыярха Менаса (536-552). Сьвяты Агапіт памёр у Канстантынопалі 22 красавіка 536 году. Ягонае цела перавезьлі ў Рым пахавалі ў базыліцы сьв. Пятра.