Літургічны каляндар

Дзевы мучаніцы Агапа, Ірына і Хіёнія

Гэтыя сьвятыя мучаніцы былі сёстрамі, паходзілі з Тэсалонікі, калі цэзарамі былі Дыяклетыян і Максіміян (284-305). Перасьледаваньні хрысьціянаў змусілі іх пакінуць бацькоўскі дом і ўцячы ў горы, дзе яны ўвесь час прысьвячалі малітве. Вярнуўшыся з гор, яны былі схопленыя і пастаўленыя перад судом намесьніка цэзара Дуклецыя, які дарэмна намаўляў іх пакланіцца паганскім бажкам. Сьвятыя Агапія і Хіёнія памерлі ў вагні. А ў сьвятой Ірыны намесьнік пабачыў кнігу Сьвятога Пісьма, якую ён загадаў спаліць, а Ірыну адвесьці ў будынак прастытутак. Але Госпад захаваў яе ад граху. Бачачы ейную вытрываласьць і цьвёрдасьць у вызнаньні Хрыста, намесьнік загадаў кінуць мучаніцу ў вагонь.