Апосталы Арыстарх, Пуд, Трахім з 70-ці

Сьвяты Арыстарх, які паходзіў з Тэсалонікі, суправаджаў апостала Паўла ў ягоных падарожжах у Эфэс, Македонію, Грэцыю, Юдэю, ажно да яго першага ўвязьненьня ў Рыме. Сьвяты Пуд быў звычайным вернікам царквы ў Рыме; сьвяты Павал перадае ад яго прывітаньне Цімафею (2 Цім 4.21). Традыцыя сьцьвярджае, што ён прыняў на начлег сьвятога апостала Пятра, які яго ахрысьціў. Сьвяты Трахім, грэк з Эфэсу, суправаджаў апостала Паўла ў Ерусалім. Пасьля свайго першага ўвязьненьня ў Рыме, сьв. Павал прайшоў з ім усю Азію і пакінуў яго хворага ў Мілеце.