Вялебны Васіль, біскуп Парыйскі, вызнаўца

Вялебны Васіль спавядальнік, біскуп Парыйскі, жыў у VIII ст. Ён быў абраны на біскупскую кафедру жыхарамі горада Парыі, якія шанавалі сьвяціцеля як праўдзівага пастыра статка Хрыстова.
Калі паўстала іканаборская ерась, сьвяціцель Васіль рашуча выступіў за шанаваньне сьвятых абразаў і адмовіўся падпісаць пастанову пра іх зьнішчэньне ("Несправядлівы скрутак" Сабора 754 гады, скліканага пры Кастусю Копроніме (741 - 775)). Сьвяціцель пазбягаў усякіх зносін з ерэтыкамі і не дапушчаў іх у сваю епархію. За сваю рэўнасьць ён зьведаў шматлікія ганеньні, голад і галечу.